Да стральбы ў беларускага дыпламата ў Турцыі прывяла асабістая сварка

25 июля 2019

Да стральбы ў беларускага дыпламата ў Турцыі прывяла асабістая сварка, ніякай палітычнай падставы ў інцыдэнту няма. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі. Таксама Уладзімір Макей падзякаваў турэцкаму калегу за імгненную рэакцыю і ўсю аказаную дапамогу пацярпеламу і яго сям'і.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Пакуль праводзіцца дбайнае расследаванне, турэцкі бок маментальна падлучыў усе адпаведныя структуры для правядзення расследавання. На наш погляд, за гэтым няма ніякай палітычнай падставы. Міністр замежных спраў Турцыі спадар Чавушаглу неадкладна звязаўся са мной, і паведаміў пра гэты інцыдэнт, і паабяцаў, што будзе зроблена ўсё магчымае для расследавання і выратавання дыпламата. Гэта звязана, магчыма, з нейкай незадаволенасцю злачынца з паводзінамі дзяцей, якія гулялі ў двары. Магчыма, ад гэтага і адбыўся ўсплеск, які прывёў да такога выніку".

Кіраўнік МЗС таксама пацвердзіў, што саветнік пасольства па пытаннях бяспекі і адміністрацыйна-прававых пытаннях Аляксандр Паганшаў вяртаўся дахаты з сынам, калі ў пад'ездзе дома на яго напаў сусед, былы вайсковец. Паводле наяўных звестак, ён знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічнай установе. За станам пацярпелага Паганшава пільна сочаць не толькі медыкі, але і супрацоўнікі беларускага дыпламатычнага корпусу ў Анкары. Апошняя інфармацыя ў пасла Беларусі ў Турцыі Андрэя Савіных (па тэлефоне).

Як паведамілі супрацоўнікі шпіталя "Гювен", у які быў дастаўлены дыпламат, чатыры кулі не закранулі жыццёва важныя органы. Пацыент працягвае знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.