Змяненні законапраектаў на парадку дня ў Палаце прадстаўнікоў

17 мая 2017

Беларускія дэпутаты ў гэтыя хвіліны разглядаюць папраўкі ў закон аб сацыяльным абслугоўванні, а таксама шэраг іншых ініцыятыў. Акрамя гэтага, парламентарыі ратыфікавалі пратакол аб правілах і працэдурах дзяржзакупак у СНД, міжурадавае пагадненне з Турцыяй аб садзейнічанні ўзаемнаму гандлю, а таксама пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве паміж нашай краінай і Балівіяй. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.