У Парыжы мы звязаліся з членам участковай выбарчай камісіі Ільёй Капітанам: "Для правядзення галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ў пасольстве Беларусі ў Францыі створаны выбарчы ўчастак, які знаходзіцца ў будынку замежустановы. У спіс выбаршчыкаў уключаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Францыі. Прагаласаваць таксама могуць грамадзяне, якія прыбылі ў Парыж з прыватнай, дзелавой альбо турыстычнай паездкай. З 6 па 10 верасня праходзіла датэрміновае галасаванне".
Атмасфера на замежных участках таксама святочная і ўрачыстая. Выбаршчыкі, якія аказаліся ў гэтыя дні далёка ад дома, рады, што ў іх ёсць магчымасць выканаць свой грамадзянскі абавязак.













