Выбарчая кампанія - 2018. Сёння стануць вядомыя канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў

23 февраля 2018

Сёння стануць вядомыя канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. У Мінску пройдзе пасяджэнне Цэнтрвыбаркама. Старшыні абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій раскажуць, як праходзіла электаральная кампанія на месцах, якія скаргі паступалі ад назіральнікаў і кандыдатаў, як іх разглядалі. У цэлым выбарчая кампанія - 2018 прайшла арганізавана і спакойна. У мясцовыя Саветы 28 склікання абраныя 18 тысяч 110 дэпутатаў. Яўка па краіне перавысіла 77 працэнтаў.