Візіт Ірыны Бокавай, першай жанчыны на пасадзе кіраўніка міжнароднай арганізацыі, прымеркаваны да юбілейнай даты - 60-годдзя ўваходжання Беларусі ў ЮНЭСКА. У Нацыянальны аэрапорт Мінск госця прыляцела разам з мужам і калегамі, тут жа яе сустракалі беларускія дыпламаты. Ірына Бокава ў Мінску ўжо была, але не ў якасці кіраўніка аўтарытэтнай сусветнай арганізацыі.
Праграма знаходжання Ірыны Бокавай вельмі насычаная: наведванне Нясвіжа і Міра, якія ўвайшлі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, таксама ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА, старшынёй якой з'яўляецца міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
У Беларусі Ірына Бокава на некалькі дзён, пасля нашай сталіцы адправіцца ў Маскву, далей - у Кіеў.














