Вынікі дыпламатычнай працы і планы на год абмяркоўваюцца сёння на выніковай калегіі МЗС Беларусі. Паводле слоў міністра замежных спраў, асноўную ўвагу нададуць слабым месцам знешнеэканамічнай дзейнасці. Уладзімір Макей заявіў, што шэраг лічбаў, у тым ліку экспарт і сальда знешняга гандлю, на жаль, не адпавядае прынятым параметрам. Што датычыцца вынікаў старшынства Беларусі ў СНД, дык Уладзімір Макей сказаў, што яно было досыць паспяховае.
Плануецца, што на пасяджэнні выступяць паслы Беларусі ў Італіі, Сербіі, Індыі і іншых краінах, а таксама прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Плануецца, што на пасяджэнні выступяць паслы Беларусі ў Італіі, Сербіі, Індыі і іншых краінах, а таксама прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.














