Вынікі перамоў у Санкт-Пецярбургу. Экспертнае меркаванне палітолага Станіслава Бышка

21 Снежня 2019
Беларусь і Расія канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах

Напярэдадні пільная ўвага была прыкавана да перамоў афіцыйных Мінска і Масквы. У Санкт-Пецярбургу пытанні паглыблення эканамічнай інтэграцыі абмеркавалі прэзідэнты Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін канцэптуальна дамовіліся па энерганосьбітах. Цэны вызначаць ужо ў найбліжэйшыя дні. Ну а ў сельскай гаспадарцы, сувязі, мытні, рэгуляванні алкагольнага рынку ўсе пытанні ўзгодненыя цалкам.

Сёння вынікі перамоў дзвюх краін - прадмет дэталёвага абмеркавання ў экспертным асяроддзі. Каб фіналізаваць усе дарожныя карты Саюзнай дзяржавы, засталося знайсці кампрамісы ўсяго па трох групах пытанняў. Размова аб нафтавай, газавай і падатковай сферах. Крок, які напярэдадні быў зроблены абодвума бакамі, - сур'ёзны прагрэс па пошуку кампраміснага рашэння. Яно будзе мець наступствы і для будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, і для інтэграцыі ў рамках ЕАЭС, лічаць аналітыкі. Старшынства ў Еўразійскім саюзе са студзеня пераходзіць да Беларусі.

Вынікі перагаворнага марафона ў Санкт-Пецярбургу папросім пракаменціраваць расійскага палітолага. Станіслаў Бышок зараз з намі на сувязі з Масквы (відэа).