Гісторыя ўзаемаадносін Беларусі і Венесуэлы пачалася ў 2006 годзе

6 марта 2013
Ужо тады стала зразумела, што дружбе дзвюх краін жыць шмат гадоў.
Венесуэльскі лідар наведваў Беларусь яшчэ чатыры разы - у 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах. Аляксандр Лукашэнка быў у Венесуэле ў 2007, 2010 і 2012-ым. Лідары дзвюх краін хутка знайшлі агульную мову і іх адносіны амаль адразу перараслі ў самую сапраўдную дружбу. Апошні раз Чавес і Лукашэнка сустракаліся ў чэрвені мінулага года падчас Лацінаамерыканскага турнэ Прэзідэнта Беларусі.
Тады лідары дзвюх краін падпісалі каля двух дзясяткаў дакументаў і прынялі ўдзел у прамым тэлевізійным уключэнні з рэгіёнамі Венесуэлы, у якіх ажыццяўлюцца беларускія праекты.