Іранская дэлегацыя ўсклала вянкі да манумента на плошчы Перамогі

17 февраля 2015

У праграме візіту іранскай дэлегацыі і памятныя мерапрыемствы. Адразу пасля афіцыйных сустрэч госці адправіліся на плошчу Перамогі. Яны ўсклалі вянкі да манумента, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.