Іран сёння адзначае 39-ю гадавіну перамогі Ісламскай рэвалюцыі

11 февраля 2018

Нацыянальны дзень усталяваны ў гонар звяржэння ў рэгіёне шахскага рэжыму. У Тэгеране і буйных гарадах краіны праходзяць урачыстыя цырымоніі і святочныя шэсці. Са святам іранскага лідара Хасана Рухані павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У Мінску з нагоды даты пасол Ірана ў Беларусі правёў прыём. Мастафа Авейсі прыбыў у нашу краіну год таму і распавёў, што было зроблена за гэты час.

Мастафа Авейсі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі: "За мінулы год аб'ём знешнеэканамічнага гандлю паміж Беларуссю і Іранам стаў самым высокім за ўсю гісторыю іх дыпламатычных адносін. Ён склаў 142 мільёны долараў. Таксама актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, прамысловасці, фармацэўтыкі і медыцынскага абсталявання".

Урачысты прыём у будынку пасольства Ірана ў Беларусі наведалі прадстаўнікі дыпкорпуса і ўрада нашай краіны. А ў наступным месяцы краіны адзначаць 25-годдзе ўсталявання дыпадносін.