Інтэрв'ю з паслом В'етнама ў Беларусі

25 июня 2017

Пачатак працоўнага тыдня пройдзе пад знакам беларуска-в'етнамскіх адносін. Заўтра нашу краіну з афіцыйным трохдзённым візітам наведае прэзідэнт В'етнама. Чан Дай Куанг быў абраны на гэтую пасаду летась, а Беларусь стане адной з першых дзяржаў, куды адправіцца в'етнамскі лідар. Дарэчы, з нашай краінай ён знаёмы не па чутках. У Беларусі бываў не раз, праўда, яшчэ на пасадзе міністра грамадскай бяспекі.

Перад краінамі стаіць вялікая задача: за тры гады павялічыць агульны тавараабарот амаль у 5 разоў. За кошт чаго гэта можна зрабіць, і якія дамоўленасці будуць дасягнутыя ў Мінску? Наша здымачная група пагутарыла з паслом В'етнама ў Беларусі - спадаром Ле Ань. Наш эксклюзіў прама зараз.