Інтэрв'ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім

3 мая 2020
У Польшчы сёння адзначаюць нацыянальнае свята - Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень у 1791 годзе сойм прыняў асноўны закон Рэчы Паспалітай. Пазней гэты дакумент стаў прыкладам для стваральнікаў новых прынцыпаў дзяржаўнага будаўніцтва ў большасці еўрапейскіх краін.

Гістарычны дакумент таксама важны для беларускага права. Бо гэта перыяд існавання Рэчы Паспалітай, у складзе якой было Вялікае Княства Літоўскае. Што яшчэ аб'ядноўвае беларусаў і палякаў і як сёння развіваецца супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі? Мы спыталі ў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Польшчы ў Беларусі Артура Міхальскага (відэа).