Замежныя спецслужбы актывізаваліся у дачыненні да Беларусі

10 марта 2021
Замежныя спецслужбы значна актывізаваліся ў дачыненні да Беларусі. Аб гэтым заявіў  старшыня Камітэта дзяржбяспекі ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу. Па словах Івана Тэртэля пад прыцэлам усе катэгорыі грамадзян: не толькі так званыя сакрэтаносьбіты, але і вайскоўцы, прадстаўнікі дзяржапарата, камерцыйных структур. Пры гэтым з боку спецслужбаў выкарыстоўваюцца розныя прылады націску - ад дыверсіі да правакацыі. Пасля так званай фільтрацыі  людзей шантажыруюць і спрабуюць атрымаць інфармацыю, якая  ўтрымлівае дзяржаўную таямніцу. Іван Тэртэль пры гэтым падкрэсліў, што здрада Радзіме будзе карацца па законе.

Канфіскаваны буйны арсенал выбухоўкі і зброі

Акрамя таго, па словах кіраўніка КДБ, затрымана група асоб, якія падазраюцца ў дэструктыўнай дзейнасці. Раскрыта некалькі тайнікоў, у якіх было схавана дзясяткі кілаграмаў тратылу і пластыду. Плюс вялізны арсенал зброі для вядзення дыверсійна-разведвальнай дзейнасці, таксама дыстанцыйныя сродкі падрыву розных аб'ектаў. Пры гэтым Іван Тэртэль назваў затрыманых сур'ёзнай прафесійнай і ўзброенай групай, якая патэнцыяльна ўяўляла  рэальную пагрозу для грамадскай бяспекі. Пакуль што яе колькасць і састаў не выдаюцца ў інтарэсах следства. Больш падрабязна аб усім вы можаце даведацца ў праекце  "Размова ў Прэзідэнта" на нашым сайце tvr.by.