На сустрэчы кіраўніка МЗС нашай краіны Уладзіміра Макея з кіраўніком палітычнай секцыі федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Янам Кікертам значная ўвага была нададзеная дыялогу па лініі Мінск-Брусель, пытанням рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый. На перамовах аўстрыйскай дэлегацыі з намміністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной абмяркоўваліся пытанні двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.














