Новая серыя праекта "Зразумелая палітыка". Заўтра пасля "Панарамы"

10 мая 2020
Пасля Другой сусветнай вайны ў ААН бачылі гэткага антываеннага гаранта. Маўляў, сістэма проціваг і дыскусій дазволіць не дапусціць чарговага скочвання свету ў бездань міжнароднага канфлікту. 

Ці атрымалася? Наколькі Арганізацыя Аб'яднаных Нацый праз гады спраўляецца з ускладзенымі задачамі? Якія самыя яркія і спрэчныя моманты бачыла трыбуна Генасамблеі ў Нью-Ёрку? Ініцыятывы Беларусі дзеля міру, і чаму некаторыя бачаць у ААН  таемны сусветны ўрад? Аб гэтым пагаворым у наступнай серыі праекта Агенцтва тэленавін "Зразумелая палітыка". Заўтра пасля "Панарамы".