Ініцыятывы Беларусі абмяркоўваюць на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ ў Мілане

6 декабря 2018

І галоўная з іх - пераасэнсаванне духу і сутнасці Хельсінкскага працэсу, адаптаванага да новых рэалій. Аб гэтым заявіў у сваім выступленні на сустрэчы міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Крытычна важнымі інгрэдыентамі для зняцця напружанасці застаюцца канструктыўная палітычная свабода і захаванне міжнароднага права. Менавіта аб гэтым Прэзідэнт Беларусі гаварыў на прайшоўшай у кастрычніку ў Мінску сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, згадваючы нашу ідэю аб запуску новага Хельсінкскага працэсу. Мы не прапануем перагляд дзеючай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Усё, чаго атрымалася дасягнуць, павінна быць захавана і, пры неабходнасці, адаптавана ў святле ўзнікнення новых выклікаў, наяўнай тэндэнцыі да эскалацыі напружанасці, новай гонкі ўзбраенняў".

Уладзімір Макей падкрэсліў, што, на жаль, пакуль не атрымоўваецца вырашыць канфлікты ў рэгіёне АБСЕ. А сама арганізацыя застаецца заложнікам геапалітыкі. Працягваецца небяспечнае нарошчванне ваеннных патэнцыялаў і ваеннай прысутнасці ля меж адзін аднаго. Пры гэтым   унутраныя палітычныя і нават асабістыя амбіцыі   пераважаюць над інтарэсамі агульнай бяспекі. Таму АБСЕ павінна падвоіць свае намаганні па процідзеянні выклікам, якія пагражаюць бяспецы Еўропы.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Урэгуляванне ўкраінскага канфлікту - ключавое пытанне бяспекі ў Еўропе. Некаторыя нават гавораць, што Данбас - гэта пытанне палітычнага парадку ў Еўропе. На жаль, апошнія падзеі выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць. З інцыдэнтам у Керчанскім праліве мы наблізіліся да надзвычай небяспечнай рысы - поўнамаштабнаму канфлікту. Гэта "чырвоная лінія". За ёй - "кропка невяртання". Мы ведаем занадта добра з гісторыі, што ў мінулым такія інцыдэнты прыводзілі да сусветных войнаў. Беларусь прадоўжыць прыкладваць максімум намаганняў па садзейнічанні вырашэння гэтага крызісу, уключаючы забеспячэнне пляцоўкі для работы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Гатовыя канструктыўна падключацца да ўсіх сур'ёзных сцэнарыяў урэгулявання гэтага канфлікту".

Галоўнымі тэмамі міланскага пасяджэння СМЗС АБСЕ сталі пытанні ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама - у іншых крызісных пунктах рэгіёна.   Абмяркоўваецца таксама інцыдэнт у Керчанскім праліве, Нагорны Карабах, міграцыйны крызіс і каардынацыя намаганняў па процідзеянні тэрарызму. Міністэрская нарада прадоўжыцца заўтра. Чакаецца, што Уладзімір Макей правядзе на палях форуму шэраг двухбаковых перамоў.