Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты пачынаюць збор подпісаў

21 Мая 2020
Наступны этап перадвыбарнай кампаніі стартаваў у Беларусі. Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты пачынаюць збор подпісаў. 19  чэрвеня - апошні дзень, калі можна распісацца за аднаго з патэнцыйных кандыдатаў. Каб балатавацца на выбарах, неабходна заручыцца падтрымкай не менш  чым 100 тысяч чалавек. Нагадаем, што напярэдадні ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп. Палата прадстаўнікоў прызначыла дату прэзідэнцкіх выбараў на 9 жніўня.


Тэгі:

#Выборы 2020