Гродзенская вобласць сумесна з Падляскім ваяводствам будзе ўладкоўваць прыгранічную інфраструктуру

4 апреля 2019

Наконт гэтага дамовіліся кіраўнікі рэгіёнаў падчас рабочага візіту ў Гродне дэлегацыі з Польшчы. Цесныя эканамічныя сувязі развіваюцца апошнія дзесяць гадоў. У Гродзенскай вобласці працуюць больш за сто прадпрыемстваў з польскім капіталам. Бязвізавы рэжым дазволіў актывізаваць і турыстычную сферу. Прынята рашэнне папулярызаваць Аўгустоўскі канал пад адзіным брэндам.

Падчас візіту кіраўнікі рэгіёнаў заклалі ў Гродне алею дружбы двух народаў. Сімвалічна, што гай з'явіцца побач са школай з польскай мовай навучання.