Рыгор Рапота аб прыярытэтных кірунках двухбаковага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі

11 октября 2018

Стварэнне адзінай прававой прасторы, развіццё лічбавых тэхналогій, ліквідацыя гандлёвых бар'ераў - гэтыя кірункі стануць прыярытэтнымі ў двухбаковым супрацоўніцтве Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў сёння ў Магілёве падчас Форуму рэгіёнаў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Культурныя адносіны не выключэнне. Як прыклад - сумесная выстава Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі, што экспануецца ў музеі Бялыніцкага-Бірулі.

Сёння ўдзельнікі форуму ўсклалі кветкі ля мемарыяла герояў Вялікай Айчыннай вайны на Буйніцкім полі.