Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін АДКБ прынялі тры сумесныя заявы

21 сентября 2017

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў нашай краіны прыняла ўдзел ужо ў цэлым шэрагу мерапрыемстваў на палях 72-й сесіі Генасамблеі ААН, распавёў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін АДКБ прынялі тры сумесныя заявы, у тым ліку "Аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму" і "Аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце".

Міністры дамовіліся працягваць каардынацыю пазіцый па знешнепалітычных пытаннях.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Уладзімір Макей таксама прыняў удзел у канферэнцыі ў падтрымку дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Па выніках канферэнцыі яе ўдзельнікі прынялі дэкларацыю, якая прадугледжвае ўзмацненне і пашырэнне міжнародных намаганняў у мэтах больш хуткага ўступлення дагавора ў сілу".

Таксама кіраўнік МЗС Беларусі выступіў на сустрэчы міністраў замежных спраў краін недалучэння, падкрэсліўшы пазіцыю Беларусі па недапушчэнні ў міжнародных адносінах палітыкі аднабаковых прымусовых мер.