Кіраўнікі пасольстваў ЕС у Беларусі правялі сустрэчу з трыма кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта

22 сентября 2015

Кіраўнікі пасольстваў ЕС у Беларусі сёння правялі сустрэчу з трыма кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта Беларусі: Сяргеем Гайдукевічам, Таццянай Караткевіч і Мікалаем Улаховічам. Зносіны праходзілі ў закрытым для прэсы рэжыме ў пасольстве Францыі. У інтэрв'ю нашаму тэлеканалу Сяргей Гайдукевіч адзначыў, што дыпламаты цікавіліся не толькі тым, як праходзіць перадвыбарная кампанія, але і ў цэлым сітуацыяй у краіне. Гаварылі і аб развіцці адносін Беларусі з Еўрасаюзам.

Безумоўна, размова ішла і пра маючыя адбыцца выбары. Дыпламатаў цікавілі эканамічныя і палітычныя аспекты праграм кандыдатаў.