Кіраўнікі МУС Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва

14 июня 2017

Пытанні супрацоўніцтва абмеркавалі ўчора кіраўнікі МУС Беларусі і Расіі Ігар Шуневіч і Уладзімір Калакольцаў. У Казані прайшло пасяджэнне аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы. Разгледжваліся пытанні фарміравання адзінай міграцыйнай прасторы, а таксама аспекты ўзаемадзеяння прымежных рэгіёнаў. Ігар Шуневіч адзначыў, што ўзровень іх супрацоўніцтва з'яўляецца своеасаблівым барометрам сувязяў дзвюх краін. Наступнае пасяджэнне пройдзе ў 2018 годзе ў Полацку.