“Галоўны эфір” сустрэўся са спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам

2 июля 2017

Мінск рыхтуецца прымаць летнюю сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Такое маштабнае мерапрыемства ў Беларусі пройдзе ўпершыню. Да нас прыедуць сотні палітыкаў з 57 краін. АБСЕ - найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Яна аб'ядноўвае краіны, размешчаныя ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы і Цэнтральнай Азіі.

Нагадаем, летняя сесія - гэта найбольш значная падзея ў працы Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Менавіта тут выбіраюць кіраўніцтва, прымаюцца дэкларацыі і рэзалюцыі. Асамблея пачне працу ўжо 5 ліпеня і прысвечана будзе ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне.

Аб тым, чаму летняя сесія пройдзе менавіта ў Беларусі, што будуць абмяркоўваць палітыкі і, нарэшце, ці ўсё гатова да правядзення маштабнага палітычнага форуму. “Галоўны эфір” сустрэўся са спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і даведаўся ўсе адказы ад вопытнага парламентарыя ( відэа).