Галоўная задача для краіны на гэты год - далейшае павышэнне ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы

7 февраля 2018

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні выніковай калегіі па разглядзе вынікаў працы ведамства за мінулы год. На мерапрыемстве прысутнічаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Кіраўнік МЗС адзначыў паспяховы вопыт старшынства Беларусі ў міжнароднай арганізацыі за межамі СНД - Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве. Акрамя таго, на высокім узроўні ўпершыню ў гісторыі рэспублікі ў сталіцы прайшла 26 штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Дзейсным было таксама беларускае старшынства ў АДКБ. Міністр падкрэсліў, што праца МЗС павінна быць пабудавана на апераджэнне, а не на рэакцыю. Уладзімір Макей перакананы, што значны патэнцыял застаецца ў нарошчванні экспарту турыстычных, адукацыйных, медыцынскіх і іншых відаў паслуг. Па меркаванні дыпламата, рабочы інструмент прыцягнення замежных турыстаў у Беларусь - лібералізацыя візавага рэжыму.