Кіраўнік Туркменістана ўсклаў вянок да манумента Перамогі

9 октября 2014
Беларусь і Туркменістан вызначылі новыя выгадныя напрамкі супрацоўніцтва. Такія вынікі перамоў, што прайшлі ў Мінску, паміж прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Гурбангулы Бердымухамедавым. Лідары дамовіліся за год падвоіць аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Па выніках афіцыйных перамоў прэзідэнты завізіравалі сумесную заяву і дагавор па пастаўках беларускай тэхнікі ў Туркменістан. У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў міністры падпісалі пакет з дванаццаці дакументаў.

І сёння візіт Гурбангулы Бердымухамедава прадоўжыцца. Кіраўнік Туркменістана па традыцыі, як і ўсе высокія госці, што прыязджаюць у нашу краіну, усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў памяць аб загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай.

Сёння пройдзе цырымонія закладкі памятнай капсулы ў падмурак будучага пасольства Туркменістана ў Беларусі. Пасля абеду высокага госця чакаюць на Чыжоўка-Арэне на выставе туркменскіх тавараў.