Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына правяла сацыялагічны зрэз прэтэндэнтаў

4 августа 2016

Мы працягваем сачыць за ходам перадвыбарнай кампаніі. Напярэдадні завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты - нагадаем, больш за 6 чалавек прэтэндуюць на дэпутацкі мандат. І сёння кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла некаторыя падрабязнасці - правяла своеасаблівы сацыялагічны зрэз прэтэндэнтаў.

Сярод тых, хто жадае трапіць у парламент, кожная 4-я - жанчына, 61 беларус ва ўзросце да 30 гадоў, самаму юнаму прэтэндэнту на дэпутацкае крэсла - 22 гады. 51 дзеючы дэпутат мясцовых Саветаў і 28 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Астатнія - непрацуючыя і пенсіянеры. Усяго ж падалі дакументы на рэгістрацыю 630 чалавек.

Да 11 жніўня акруговыя выбаркамы правераць усе дакументы: біяграфіі і дэкларацыі прэтэндэнтаў у парламент. А адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць пачынаць агітацыю. Парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 верасня.