Кіраўнік МЗС Беларусі правёў тэлефонныя перамовы з еўрапейскімі калегамі

18 августа 2020
Тэлефонныя перамовы  з шэрагам сваіх еўрапейскіх калег  сёння правёў міністр замежных спраў Беларусі. У размове  з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Швецыі  Уладзімір Макей праінфармаваў, як складваецца ўнутрыпалітычная сітуацыя ў нашай краіне. Суразмоўцы адзначылі  зацікаўленую ўвагу Еўрасаюза  да падзей у Беларусі. Кіраўнікі двух МЗС  выказалі ўзаемную важнасць развіцця і ўмацавання нашых узаемаадносін. Затым Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з фінскім калегам. Размова міністраў таксама была прысвечана  беларускай унутрыпалітычнай сітуацыі і перспектывам развіцця ўзаемаадносін Мінска, Хельсінкі і Бруселя.