Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у ПАР

11 сентября 2014
У склад нашай дэлегацыі таксама ўваходзяць прадстаўнікі Гандлёва-прамысловай палаты, прадпрыемствы Белзнешпрамсервіс і Мінскага аўтамабільнага завода. Як адзначылі ў МЗС, у рамках візіту адбудуцца сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі паўднёваафрыканскага бізнесу. Бакі абмяркуюць рэалізацыю сумесных праектаў.


Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: Цяперашні візіт стаў першым наведваннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства і сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці бакоў у актывізацыі кантактаў высокага ўзроўню, развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.


Нагадаем, раней Беларусь з візітам наведалі намеснік міністра і міністр міжнародных сувязяў і супрацоўніцтва ПАР. У Мінску было праведзена чарговае пасяджэнне Сумеснага беларуска-паўднёва-афрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.