Кіраўнік МЗС Беларусі і дзелавыя колы Польшчы абмеркавалі магчымыя сумесныя праекты

29 августа 2014

За хуткае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне выказаліся кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы. Сустрэча Уладзіміра Макея і Радаслава Сікорскага прайшла падчас яго рабочага візіту ў Польшчу. Міністры абмеркавалі актуальнае становішча спраў у рэгіёне і дамовіліся аб правядзенні асобнай сустрэчы па пытанні двухбаковых адносін.


Узаемадзеянне паміж краінамі ў галіне інвестыцый Уладзімір Макей абмеркаваў з віцэ-прэм'ерам - міністрам эканомікі Польшчы - Янушам Пехаціньскім. Сёння кіраўнік МЗС Беларусі правёў сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў, на якіх разгледжаны магчымасці рэалізацыі сумесных інвестпраектаў, у тым ліку ў галіне прамысловай кааперацыі.