Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на ўчастку 506 у Беларускім дзяржуніверсітэце фізічнай культуры

17 ноября 2019
Свой выбар сёння зрабіў і Кіраўнік дзяржавы. Голас за кандыдата ў парламент Аляксандр Лукашэнка аддаў на ўчастку 506 у Беларускім дзяржуніверсітэце фізічнай культуры.

Яго завуць самым спартыўным, бо побач "Мінск-Арэна" і веладром, штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Таму нядзіўна, што Прэзідэнта сустрэлі нашы гімнасткі-чэмпіёнкі Арына Цыцыліна і Ганна Швайба. Аляксандр Лукашэнка быў у выдатным настроі, цёпла павітаў выбарчую камісію, назваў іх "байцамі бачнага фронту", уручыў кветкі і накіраваўся ў кабінку для галасавання. 

Журналісты завуць гэты выбарчы ўчастак нумар 1, да яго прыкавана асаблівая ўвага мас-медыя, бо тут можна атрымаць адказы з першых вуснаў. Сёння тут панаваў сапраўдны ажыятаж. Сабралася каля сотні рэпарцёраў, у тым ліку замежных. І Прэзідэнта засыпалі пытаннямі! Аляксандр Лукашэнка адказаў на ўсе. І першае - пра задачы парламента і матывацыю пры выбары на карысць аднаго з кандыдатаў. 

Размова зайшла аб палітычнай культуры, выбарах і назіральніках. Прэзідэнт выказаў меркаванне аб правакацыях падчас выбарчай кампаніі. 

Прэзідэнт адказаў на пытанне журналіста АНТ, здавалася б, вычарпальна. Але зразумелі сутнасць не ўсе. Карэспандэнт БелаПАН перапытала, што значыць "жорстка". Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў. 

На пытанні журналістаў беларускі лідар адказваў больш за гадзіну. Тэмы - самыя розныя: ад поспехаў у сельскай гаспадарцы да найважнейшых аспектаў у знешняй палітыцы дзяржавы. Закранулі тэмы развіцця дыялога з Захадам: Аўстрыяй, Польшчай, іншымі краінамі. Заяўлена, напрыклад, пра намер наведаць Латвію ў першым або другім квартале будучага года. Не абышлося і без пытання аб адносінах Беларусі і Расіі. Меркаванне Прэзідэнта наконт падпісання дакументаў па паглыбленні інтэграцыі максімальна дакладнае. Усе дамоўленасці павінны адпавядаць нацыянальным інтарэсам.

Пасля такой імправізаванай прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка яшчэ пагутарыў з назіральнікамі і членамі выбарчай камісіі. А таксама паднёс падарунак жанчыне шаноўнага ўзросту, якая прагаласавала на ўчастку за свайго кандыдата. СМІ адразу сталі разважаць, што ж у белай валізцы? Адказ - найсмачнейшы шакалад ад Прэзідэнта.



Тэгі:

#Выборы 2019