Кіраўнік федэрацыі прафсаюзаў сустрэўся з папярэдняй місіяй ПАСЕ

9 сентября 2015

У баку ад выбараў не можа заставацца і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, выразна адчуваючы настрой у грамадстве. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік федэрацыі Міхаіл Орда на сустрэчы з папярэдняй місіяй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Падчас сустрэчы Міхаіл Орда распавёў прадстаўнікам місіі аб прынцыпах работы прафарганізацыі Беларусі, падкрэсліўшы, што мэты ў яе - абсалютна ідэнтычныя сусветным трэндам прафсаюзнага руху. У сваю чаргу, кіраўнік місіі ПАСЕ, турэцкі дэпутат Рэха Дзенемеч выказаў надзею, што ў двухдзённага візіту будзе працяг і місія будзе прысутнічаць у нашай краіне непасрэдна ў дзень прэзідэнцкіх выбараў - 11 кастрычніка.