Кіраўнік беларускага МЗС наведаў з рабочым візітам Прагу

4 мая 2016

Там Уладзімір Макей прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы Вышаградскай групы - у яе ўваходзяць Чэхія, Польшча, Славакія і Венгрыя - і пасяджэнні краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Гэта ініцыятыва ЕС па збліжэнні з шасцю дзяржавамі СНД: Беларуссю, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Украінай і Малдовай. На пасяджэннях абмяркоўваліся адносіны краін "партнёрства" з ЕС і далейшы лёс ініцыятывы. Таксама ў Празе Уладзімір Макей абмеркаваў магчымасць інтэнсіфікацыі беларуска-еўрапейскага дыялогу з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства Іаханесам Ханам. Адбыліся і перамовы з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралекам. Бакі разгледзелі магчымасці пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні па лініі Беларусь-ЕС.