Георгій Маргвелашвілі і Андрэй Кабякоў правялі перамовы

2 Сакавіка 2017

Cёння адбыліся перамовы ў беларускім урадзе. З Георгіем Маргвелашвілі Андрэй Кабякоў спачатку размаўляў тэт-а-тэт. Бакам ёсць што абмеркаваць, паколькі ў найбліжэйшы час запланаваны візіт беларускага прэм'ера ў Грузію. Пасля далучыліся і дэлегацыі. Ключавыя абмеркаванні датычыліся дамоўленасцяў, дасягнутых напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. Згодна з прагнозам урада, да 2018 года ўзаемны тавараабарот паміж краінамі павінен перавысіць 200 мільёнаў долараў.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: 

"Узровень адносін паміж краінамі дазваляе забяспечыць рост па ключавых напрамках узаемадзеяння: прамысловасць, сельская гаспадарка, нафтахімія, фармацэўтыка, гуманітарнае супрацоўніцтва. На жаль, у беларускіх брэндаў МТЗ, Магілёўліфтмаша, МАЗа, якія выходзяць на рынак вашай краіны, шмат часу і сіл марнуецца на пошук надзейнага і зацікаўленага партнёра. Таму для нас важныя Вашы рэкамендацыі, будзем за гэта Вам удзячныя. У сваю чаргу запрашаем грузінскі бізнес у Беларусь".

Георгій Маргвелашвілі наведаў сёння і Парк высокіх тэхналогій. Грузія зараз актыўна развівае IT-сектар. Новы тэхналагічны парк пабудавалі ў прыгарадзе Тбілісі год таму. Грузіі цікавы беларускі вопыт прыцягнення інвестыцый, падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва і IТ-адукацыі. Падрабязнасці другога дня візіту прэзідэнта Грузіі ў Беларусь сёння ў "Панараме".