Геапалітыку, інфармацыйную бяспеку і тэхнічнае супрацоўніцтва абмяркуюць у Мінску

19 мая 2016

Беларусь прымае саміт органаў бяспекі і спецслужб краін СНД. Адбудзецца юбілейнае, саракавое, пасяджэнне савета кіраўнікоў органаў бяспекі. На парадку дня - барацьба з тэрарызмам і праца Аб'яднанага банка даных органаў па барацьбе з аргзлачыннасцю СНД. Плануецца выстраіць алгарытм па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і гарантаванні бяспекі міжнародных транспартных зносін.