Генсак АБСЕ падкрэсліў значнасць беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве

9 июня 2017

Значнасць беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве сёння падкрэсліў генсак АБСЕ. Такую заяву Ламберта Заньер зрабіў падчас дыскусіі высокага ўзроўню па пытаннях міграцыі, якая праходзіць у Вене пад эгідай нашай краіны. Падчас сустрэчы Беларусь унесла шэраг канкрэтных рэкамендацый па ўзмацненні ўзаемадзеяння па пытаннях міграцыі. А намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка падкрэсліў значны ўнёсак нашых праваахоўнікаў у гарантаванне еўрапейскай бяспекі шляхам процідзеяння нелегальнай міграцыі на нацыянальным узроўні. Адзначым, Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва - гэта рэгіянальнае аб'яднанне, у якое ўваходзяць 18 краін кантынента. Сёлета Беларусь старшынствуе ў арганізацыі.