Генсак НАТА: вучэнні "Захад-2017" не пагражаюць краінам Паўночнаатлантычнага альянсу

7 сентября 2017

Беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" не пагражаюць краінам НАТА. З такой заявай у Эстоніі выступіў генсак Паўночнаатлантычнага альянсу. Аднак, паводле слоў Енса Столтэнберга, для адпаведнасці патрабаванням к інфармацыйнай празрыстасці манеўраў трэба арганізаваць "брыфінгі па сцэнарыі вучэнняў, а таксама падаць магчымасць пагаварыць з асобнымі вайскоўцамі і здзейсніць аблёт месца".

Енс Столтэнберг, генеральны сакратар НАТА: "Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў, і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, паколькі не бачым непасрэднай пагрозы ні аднаму з саюзнікаў НАТА. Мы адпраўляем трох экспертаў на вучэнні, атрымаўшы запрашэнне ад Расіі і Беларусі. Наша мэта складаецца ў тым, каб рэагаваць узважаным і прапарцыйным чынам, не правакуючы канфлікт".

Вучэнні "Захад-2017" пройдуць з 14 па 20 верасня. Яны носяць выключна абарончы характар. У манеўрах будуць задзейнічаныя амаль 13 000 салдатаў, 680 адзінак баявой тэхнікі, а таксама каля 70 самалётаў і верталётаў.