Генадзь Зюганаў паразмаўляў з журналістамі на прэс-канферэнцыі ў Мінску

19 июля 2016

Усе падрабязнасці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Генадзь Зюганаў расказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску. Журналісты цікавіліся таксама меркаваннем палітыка наконт Саюзнай дзяржавы. Лідар КПРФ адзначыў, што такая форма супрацоўніцтва краін і фармат ЕАЭС адкрываюць важныя перспектывы. І задача цяперашняга пакалення - іх рэалізаваць. А вось сам факт стварэння такіх інтэграцый - крок да незалежнасці і канкурэнтаздольнасці. Генадзь Зюганаў расказаў і пра сваё стаўленне да ўзмацнення прысутнасці НАТА ва Усходняй Еўропе.