Генадзь Давыдзька сустрэўся з актывістамі раённых арганізацый Мінскай вобласці

30 января 2018

Першыя сустрэчы    на новай пасадзе  кіраўніка "Белай Русі". Сёння размову ў фармаце дыялогу з актывістамі раённых арганізацый Мінскай вобласці правёў Генадзь Давыдзька. У Валожыне сабраліся кіраўнікі раённых аб'яднанняў. Гучалі і вострыя пытанні, у тым ліку, уцягванне ў структуру "Белай Русі" моладзі, а таксама актывізацыі працы аб'яднання ў рэгіёнах. Пры гэтым Старшыня Белтэлерадыёкампаніі падкрэсліў, што "Белая Русь" застаецца добрым рупарам для агалоскі грамадскай думкі.

Генадзь Давыдзька, кіраўнік РГА "Белая Русь", старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Калі рыхтуешся да сустрэчы - мяркуеш нейкія праблемы, якія могуць прагучаць. Рыхтуешся нават да рашэння праблемных задач на месцы. Актывісты "Белай Русі" - людзі самыя годныя, якія ведаюць сваю справу, умеюць любіць Радзіму, сапраўдныя патрыёты. І я настолькі здаволены зносінамі з маімі ўжо сябрамі, што не сумняваюся ў будучыні нашай краіны".

Генадзь Давыдзька таксама сустрэўся з працоўным калектывам Валожынскага райпо. У рамках Адзінага дня інфармавання на парадку дня - тэма харчовай бяспекі краіны як састаўной часткі нацыянальнай бяспекі.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі таксама пагутарыў з жыхарамі Валожынскага раёна ў нефармальным ключы. Жыхары задавалі пытанні аб творчых задумках Генадзя Давыдзькі, аб тэлевізійнай кухні і новых праектах галоўнага медыяхолдынга краіны.