Сёння Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў галіне бяспекі ў Еўропе, ролю Арганізацыі ва ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў і ўзаемадзеянне Беларусі з АБСЕ.
Нагадаем, маштабнае міжнароднае мерапрыемства ўжо праз некалькі гадзін стартуе ў Мінску. У канферэнцыі высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" прымуць удзел больш за 160 прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, абароны, унутраных спраў, спецыяльных службаў, парламентаў, дыпламатычнага корпусу.













