Гендырэктар Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі Сняжана Самарджыч-Маркавіч упершыню наведала Беларусь

20 апреля 2018

Госця сустрэлася з рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Маратам Жылінскім. На сустрэчы абмеркавалі ўдзел нашай краіны ў Балонскім працэсе і супрацоўніцтва па іншых напрамках. Таксама адбыўся круглы стол з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, ВНУ і культурных фондаў Беларусі.

Сняжана Самарджыч-Маркавіч, гендырэктар генеральнага дырэктарата па пытаннях дэмакратыі Савета Еўропы: "Еўрапейская культурная канвенцыя ўключае ў сябе 50 краін. Яна - той мост, які злучае самыя розныя нацыянальныя культуры ва ўсёй іх разнастайнасці. Нашы акцэнты - захаванне і прымнажэнне культурнай спадчыны кожнай асобнай краіны, а таксама раскрыцце агульнай паміж краінамі еўрапейскай ідэнтычнасці.

Галоўныя тэмы, якія гучаць у кантэксце канвенцыі, - гэта культура, адукацыя, моладзевая тэматыка і спорт. З прадстаўнікамі ўлады вашай краіны мы абмяркоўваем магчымасці далейшага дыялогу ў гэтых напрамках, дыялогу, які наладжаны і дзейнічае вось ужо 25 гадоў".

Еўрапейская культурная канвенцыя прынятая ў 1954 годзе ў Парыжы для развіцця паразумення паміж народамі Еўропы. Беларусь далучылася да гэтага фармату 25 гадоў таму.