Гарантыі ядзерных краін бяз'ядзерным павінны быць выкананыя

25 марта 2014
З такой заявай на саміце па атамнай бяспецы ў Гаазе выступіў Генеральны Сакратар ААН Пан Гі Мун. І прагучала яна ў сувязі з украінскімі падзеямі. Такім чынам, знайшла сваё пацвярджэнне адна з перасцярог, якая прагучала напярэдадні ў вялікім інтэрв'ю Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэсрублікі Беларусь: Крым небяспечны не тым, вось я б Захаду сказаў, што ён у склад Расіі ўвайшоў. Важныя прэцэдэнты. Захад ужо назваў Расію прычынай разбурэння нашых пагадненняў у Будапешце па гарантыях ядзернай бяспекі. Тады тры дзяржавы - Расія, ЗША і Вялікабрытанія - гарантавалі нам бяспеку эканамічную, палітычную, ваенную, тэрытарыяльную цэласнасць і іншае. Небяспечна, што ўжо некаторыя дзяржавы адмовіліся ад гэтых дамоўленасцяў. Украіна заявіла, што выходзіць з дадзенага пагаднення. Тым самым развязваюцца рукі, асабліва парогавым дзяржавам, якія вось-вось гатовы вырабіць ядзерную зброю. І наступствы могуць быць яшчэ больш жудаснымі.


Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун раскрытыкаваў ядзерныя дзяржавы, якія падпісалі з Украінай Будапешцкі мемарандум у 94-ым годзе. Ён перасцярог ядзерныя дзяржавы ад выкарыстання крызісу ва Украіне як падставы для імкнення атрымаць атамную зброю.

Пан Гі Мун, Генеральны сакратар ААН: У выпадку Украіны гарантыі бяспекі былі асноватворнай умовай яе далучэння да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Надзейнасць гарантый, прадстаўленых Украіне Будапешцкім мемарандумам, сур'ёзна падарваны цяперашнімі падзеямі ў Крыме. Аднак гэта не можа служыць апраўданнем імкненняў да атамнай зброі, якія б толькі павялічылі няўпэўненасць і ізаляцыю.


Пан Гі Мун назваў глыбіннымі наступствы канфлікту як для бяспекі Украіны, так і для нацыянальных нарматыўных дакументаў па нераспаўсюджанні ядзернай зброі. І нагадаў - гарантыі Будапешцкага мемарандума павінны быць абавязковымі і недвухсэнсоўнымі.