Форум рэгіёнаў у Мінску сёння прайшоў з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

8 июня 2016

Затым два лідары прыехалі ў Палац Рэспублікі для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Нагадаем, на першым форуме дзвюх краін абмяркоўвалі аграрную палітыку, на другім - прамысловую, сёння на першы план выйшлі сацыяльныя пытанні. Моцнае гуманітарнае супрацоўніцтва павінна актывізаваць сумесную эканоміку, а наладжванне адносін на ўзроўні рэгіёнаў эфектыўнае ў вырашэнні агульных праблем. На форуме два лідары гаварылі пра аб'яднанне намаганняў ва ўмовах сусветнага крызісу. Уладзімір Пуцін выступіў за павелічэнне паставак беларускай прадукцыі ў Расію. Аляксандр Лукашэнка лічыць важным для Беларусі і Расіі больш актыўнае фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі.

У гэтыя хвіліны прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведваюць 26-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу "Белагра-2016". Падрабязнасці вялікага беларуска-расійскага дня ў Мінску сёння вечарам у "Панараме".