Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў самым маштабным і дзейсным за ўсю гісторыю

13 октября 2018

Пра самыя знакавыя рашэнні Андрэй Ястрабаў. Павелічэнне тавараабароту паміж рэгіёнамі, а таксама выкананне праграм па інавацыйным развіцці і інтэграцыі галін. У выніку ў саюзных флагманаў самыя буйныя кантракты. Сума паставак беларускай нафтахімічнай прадукцыі па выніках падпісаных на форуме пагадненняў складзе амаль 400 мільёнаў беларускіх рублёў. Ад легкавых да звышбуйнагабарытных аўтамабільных шын, смолы. Вядома ж, у расійскія рэгіёны адправяцца поліэфірнае валакно і тэхнічныя ніткі.

Усяго па выніках форуму падпісаны дзясяткі пагадненняў. Прычым, не на паліцу. Старт многім праектам дадзены адразу пасля таго, як паставілі подпісы пад дакументамі.

Звыш 70 кантрактаў на пастаўку ў Расію тэхнікі заключылі МТЗ, БелАЗ, Бабруйскаграмаш, Гомсельмаш. Агульная сума - 382 мільёны долараў: кар'ерная, грузавая, пасажырская, спецтэхніка.

Такой жа актыўнасці зараз чакаюць і ад іншых суб'ектаў гаспадарання - прадпрымальнікаў. Кіраўнікі рэгіёнаў дзвюх краін і тут павінны сказаць сваё слова.