Фарміраванне адзiных авіяцыйных сіл АДКБ пачнецца ў найбліжэйшы час

24 января 2014

Фарміраванне адзiных авіяцыйных сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пачнецца ў найбліжэйшы час. Такую думку выказаў Генеральны сакратар Арганізацыі Мікалай Бардзюжа падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве. Паводле яго слоў, у хуткім часе АДКБ разлічвае ўзгадніць праект рашэнняў прэзідэнтаў наконт гэтага пытання. Пасля яго падпісання фарміраванне авіяцыйных сіл пачнецца на практыцы.


На гэты момант, падкрэсліў Бардзюжа, некаторыя задачы, якія стаяць перад лётчыкамі, у прыватнасці, перакіданне ваенных кантынгентаў, вырашаецца сіламі краін, якія ўваходзяць у АДКБ. Аднак стварэнне адзіных авіясіл дазволіць больш якасна наладзіць гэтую працу.


Таксама Генеральны сакратар АДКБ уручыў медалі арганізацыі, граматы і каштоўныя падарункі прадстаўнікам СМІ і прэс-службаў сілавых ведамстваў за аб'ектыўнае асвятленне дзейнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Ад Беларусі ўзнагароды атрымалі журналісты і прадстаўнікі прэс-службы Міністэрства абароны.