Федэральны канцлер Аўстрыі наведае Беларусь 28-29 сакавіка

26 марта 2019

Федэральны канцлер Аўстрыі наведае Беларусь. Візіт Себасцьяна Курца запланаваны на 28-29 сакавіка. Палітык возьме ўдзел у адкрыцці помніка аўстрыйскім ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец". Манумент "Масіў імёнаў" прысвечаны памяці больш як 10 тысяч грамадзян Аўстрыі яўрэйскай нацыянальнасці, якія загінулі ў гэтым лагеры смерці ў гады Другой сусветнай вайны. У рамках візіту запланаваны перамовы з кіраўніцтвам нашай краіны. Прадугледжаны шэраг іншых мерапрыемстваў, сярод якіх памятны канцэрт-рэквіем.