Еўрасаюз гатовы падпісаць візавы дагавор з Беларуссю

18 ноября 2019

Цікава, што літаральна на наступны дзень пасля выбараў з ЕС,  прыйшла  пазітыўная навіна.  Савет Еўрасаюза  зацвердзіў рашэнне аб падпісанні з Беларуссю  візавага пагаднення.

Тэкст пастановы апублікаваны  на сайце афіцыйнага часопіса ЕС сёння.  Такім чынам  пасля ўступлення  пагаднення ў сілу,   візавы збор для беларусаў аўтаматычна будзе паніжаны да 35 еўра.  У залежнасці ад мэты паездкі  шматлікія катэгорыі грамадзян  могуць быць і ўвогуле  вызваленыя ад выплаты збору  і атрымліваць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку.  Неўзабаве чакаецца прызначэнне асобы,  упаўнаважанай на подпіс пад дагаворам.   Дакумент уступіць у сілу  праз два  месяцы пасля прыняцця абодвума бакамі.