Еўракамісар сустрэўся з кіраўніком МЗС нашай краіны

17 апреля 2015

Якім бачаць саміт "Усходняга партнёрства" Беларусь і Еўрасаюз, гаварылі сёння і падчас перамоў еўракамісара з кіраўніком МЗС нашай краіны. Уладзімір Макей падкрэсліў, што дадзены візіт гаворыць аб пазітыўнай дынаміцы развіцця двухбаковых адносін з Беларуссю. Адзначым, Ёханэс Хан упершыню наведвае Мінск на пасадзе Еўракамісара па палітыцы суседства і перамовам аб пашырэнні ЕС.