Доступ да муніцыпальных дзяржзакупак для прадпрыемстваў ЕАЭС адкрыты

4 декабря 2020

Наконт варыянтаў нарошчвання экспарту і аб'ёмаў узаемнага гандлю на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза гаварылі прэм'ер-міністры краін-удзельніц.

Сёння на пасяджэнні ў відэафармаце Еўразійскі міжурадавы савет прыняў канчатковае рашэнне па роўным доступе да дзяржаўных і муніцыпальных закупак на рынку "пяцёркі". Гэта вельмі важна для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі (дзяржаўных і прыватных), якія пастаўляюць свой тавар у ЕАЭС і гатовы працаваць на буйныя заказы. Напрыклад, абнаўленне гарадскога транспарту, ліфтавага абсталявання, сельгастэхнікі, усталявання розных сістэм.

У ЕАЭС будуць кантраляваць якасць харчавання

Сёння краіны ЕАЭС узгаднілі і падыходы па кантролі за якасцю харчавання. Яшчэ трэба дапрацаваць тэхрэгламент, дзе дакладна прапішуць працэс назірання за рэшткамі антыбіётыкаў і іншых ветпрэпаратў у сыравіне і ў гатовай прадукцыі на прылаўках магазінаў.