Пройдзены першы этап кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў

22 ноября 2017

Завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбаркамаў.

Іх ствараецца ў краіне 1309. Вялікая частка - гэта сельскія і пасялковыя камісіі. У іх, як правіла, уваходзяць прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў. Вылучэнне кандыдатаў пачнецца 10 снежня. Хто мае намер пазмагацца за дэпутацкія мандаты, і ці патрэбна рэформа мясцоваму самакіраванню? Аб гэтым і не толькі гутарка з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.