Алена Купчына абрана намеснікам старшыні Камісіі ААН па наркатычных сродках

12 марта 2018

Як адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны, гэты факт гаворыць аб высокім міжнародным аўтарытэце Беларусі ў сферы барацьбы з сусветнай праблемай наркотыкаў. Штогадовая сесія камісіі зараз праходзіць у Вене. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі больш як 100 дзяржаў - членаў ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый. У рамках сесіі абмяркоўваюцца праблемы прафілактыкі і лячэння наркаманіі, барацьбы з нарказлачыннасцю, уключаючы процідзеянне адмыванню грошай і садзейнічанне супрацоўніцтву праваахоўных органаў. Асаблівую ўвагу Камісія ААН надае праблеме распаўсюджвання новых наркатычных і псіхаактыўных рэчываў. Чакаецца, што ў Вене прымуць рашэнне аб пастаноўцы 12 такіх рэчываў пад міжнародны кантроль.